Saturday, Feb 25th

Last update:04:58:39 AM GMT

Зараз вы тут:

З Браціславы ў Вену дастанешся за гадзіну

E-mail Друк PDF
Рэйтынг карыстачоў: / 0
ГоршыЛепшы 

Многіх асоб, якія хацелі б наведаць старажытную сталіцу Габсбургаў, палохаюць высокія кошты ночування і харчавання ў Вене. Таму найлепшым рашэньнем з'яўляецца забраніраваць ггатэль у Браціславе і ездзіць у Вену са славацкай сталіцы, якая пасля пашырення Шэнгенскай зоны стала фактычна часткай адзінага Венска-браціслаўскага мегаполіса.
Браціслава аддалена ад Вены ўсяго на 60 км. Паміж гэтымі гарадамі функцыянуе развітая сістэма грамадскага транспарту, а падарожжа з Браціславы ў Вену больш нагадвае прыгарадны транспарт, чым міжнародны. Гэта выгадна не толькі для турыстаў: пасля ўступлення Славакіі ў Шэнгенскую зону ўсё больш жыхароў славацкай сталіцы штодня даязджаюць да працы ў Аўстрыі (і наадварот).

Падарожжа цягніком і аўтобусам паміж дзвюма сталіцамі займае толькі гадзіну (плюс час неабходны на транспарт да і з вакзала ці станцыі. Практычна кожнае 20-30 хвілін з Вены ад'язджае нейкі цягнік ці аўтобус ў Браціславу, прычым яны прыбываюць на розныя вакзалы. Цана аўтобуснага і чыгуначнага білета падобная: каля 14 еўра туды і назад. Першыя прамыя спалучэння пачынаюцца ўжо каля 4:30 з раніцы, а апошняя магчымасць выехаць з Вены ці Браціславы да другой сталіцы ёсць каля 22:00 - 23:00 гадзіны. На жаль, ноччу паміж гэтымі гарадамі аўтобусы і цягнікі не ходзяць, хаця за некалькі гадоў і гэта павінна змяніцца.

Як знайсці разклад

Калі хочаце паглядзець на расклад руху цягнікоў і аўтобусаў, ўвайдзіце на славацкі сайт: www.cp.atlas.sk Увага - трэба ўпісаць назву славацкага горада славацкай, а аўстрыйскага – нямецкай мовай і не памыліцца пры гэтым (інакш сістэма не зразумее вашага запыту. І так, Браціслава - гэта Bratislava, a Вена - гэта Wien. Пры так зададзеным пытанні сістэма пошуку падасць вам вынікі па ўсіх вакзалах ў Браціславе і Вене, таму ніжэй растлумачым, што азначаюць асобныя скарачэнні.

Bratislava hl.st. - Браціслава галоўная станцыя, то ёсць галоўны чыгуначны вакзал у Браціславе. На працягу дня цягнікі ў Вену курсуюць адтуль кожную гадзіну, увечары і рана раніцай - радзей, тады альтэрнатывай можа быць вакзал Браціслава-Петржалка.

Wien Südbahnhof Ostbahn - Паўднёвы вакзал у Вене. Ён знаходзіцца некалькі кіламетраў паўднёвей цэнтра, недалёка Бэльвэдэру - аднаго з тых гістарычных аб'ектаў, якое вы абавязкова павінны ўбачыць. З вакзалу ў цэнтр можна даехаць трамваем за 10 хвілін, білет можна купіць прама на вакзале. Wien Südbahnhof Ostbahn - гэта не галоўны вакзал. Ён абслугоўвае цягнікі, якія накіроўваюцца ў посткамуністычныя краіны, то ёсць адтуль ездзяць цягнікі ў Браціславу, Прагу, Варшаву, Мінск, Масквы, Львова і Кіева (прычапныя вагоны).

Bratislava-Petržalka - вялікі пасажырскі вакзал у Петржалцы на правым беразе Дуная. Тут заканчваюць ці пачынаюць свой маршрут некаторыя цягнікі, якія не ездзяць праз галоўны вакзал - асабліва рана раніцай і позна ўвечары.

Wien,, Flughafen Wien - венскі аэрапорт. Ён размешчаны на некалькі кіламетраў перад горадам, гледзячы з боку Браціславы. Мае непасрэдныя аўтобусавыя спалучэнні з Браціслаўскім аэрапортам (аўтобусы спыняюцца таксама ў цэнтры Браціславы). Калі плануеце вылет з Вены, можаце пераначаваць у Браціслаўскай Гасцініцы плюс **, размешчанай 2 км ад Браціслаўскага аэрапорта - адтуль лёгка дабрацца на палёт.

Bratislava,, letisko - Браціслаўскі аэрапорт.

Wien,, Südtirolerplatz - канчатковы прыпынак аўтобуснай лініі, якая курсуе з Браціслаўскага аэрапорта, праз аўтавакзал у Браціславе, Петржалку, Волфстал, Гайнбург і венскі аэрапорт. Гэтая плошча знаходзіцца некалькі кіламетраў ад цэнтра Вены, каля станцыі метро Südtirolerplatz, некалькі соцень метраў ад Паўднёвага вакзала Südbahnhof Ostbahn. Аўтобус паміж Браціслаўскім аэрапортам і Венскім Südtirolerplatz едзе вельмі доўга, нават 2:00 гадзіны, тады як цягніком трапіце ў Вену (на суседні Паўднёвы вакзал) у гадзіну. Кошт квітка - каля 8 еўра, можна яго купіць праз інтэрнэт (спасылка ўведзена ў пошукавай сістэме cp.atlas.sk).

Wien,, Erdbergstrasse 202 - канчатковы прыпынак некаторых аўтобусаў з Браціслаўскага аэрапорта, праз венскі аэрапорт ў Вену. Прыпынак знаходзіцца недалёка забаўляльнага парку Пратэр - адной з найбуйнейшых турыстычных атракцый Вены. Падарожжа з Браціслаўскага аэрапорта на Erdbergstrasse займае 1 гадзіну 15 хвілін.

Падарожжа аўтамабілем

Вядома, у Вену можна паехаць таксама ўласнай машынай. Існуюць два варыянты: ехаць па аўтабе (прама з гатэля Плюс) або звычайнай, бясплатнай дарогай.

Падарожжа аўтабанам ёсць зручная і хуткая, але трэба ўнесці аплату за карыстанне гэтай катэгорыяй дарог. Можна гэта зрабіць на запраўках паблізу аўстрыйскай мяжы. Найменшая аплата (на 10 дзён) складае 7,5 еўра.

З гатэля Плюс ** едзеце па вуліцы Гальваніго (з Булгарскай на права) і пасля 700 метраў заязджаце на аўтабан і адтуль прама ў Вену, згодна паказальніка. Час праезду: 30-50 хвілін у залежнасці ад таго, ці у самой Вене ёсць пробкі.

Калі едзеце на адзін дзень, лепш зэканоміць на аплаце за аўтабан і ехаць звычайнай дарогай. Спачатку едзеце на аўтабан, аднак у Петржалцы кіруецесь на памежны пераход Petržalka - Berg і далей на Вольфсталь і Гайнбург. Па шляху стаіць спыніцца ў Гайнбургу: гэта вельмі цікавы сярэднявечны гарадок, галоўныя атракцыі: замак, прыгонныя сцены, набярэжная Дуная. Некалькі кіламетраў за Гайнбургом знаходзіцца чарговы цікавы аб'ект - даўняя рымская крэпасць Карнунтум (гл. Тут.....).

Збіраючыся ў Вену аўтамабілем, трэба ведаць, што і так не даедзеце машынай да цэнтра і давядзецца пакінуць аўто недзе на ўскраінах горада (каля станцыі мэтро) і карыстацца грамадскім транспартам. Улічваючы гэта, значна лепшым рашэннем з'яўляецца пакінуць аўто ў Браціславе і паехаць у Вену грамадскім транспартам (цягнік, аўтобус, карабель).

Карабель

Падарожжа суднам з Браціславы ў Вену ёсць вельмі цікавым варыянтам. Карабель плыве хутка (максімум 2 гадзіны), каштуе не так дорага, даплывае да цэнтра Вены, а сама падарожжа з'яўляецца незабыўнай атракцыяй.

Караблі курсуюць з Браціслаўскага пасажырскага порта, які знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, паміж Новым і Старым мастамі (Новы мост - гэта той з рэстаранам "UFO", недалёка Браціслаўскага замка).

Рэйсы абслугоўваюць 2 фірмы. Дадатковую інфармацыю разам з раскладам, можна знайсці на іх сайтах:

www.twincityliner.com, www.lod.sk

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць