Sunday, Jun 25th

Last update:04:58:39 AM GMT

Зараз вы тут:

Беларусь

Петыцыя за выкарыстанне беларускай мовы замест расейскай ў кантактах Украіны з Беларуссю. Беларусы таксама могуць падпісаць

E-mail Друк PDF
Рэйтынг карыстачоў: / 6
ГоршыЛепшы 

Украіна павінна выкарыстоўваць у кантактах з Рэспублікай Беларусь не расейскую, але беларускую мову - петыцыю наступнага зместу апублікавалі на сайце Прэзідэнта Украіны. У прыватнасці, аўтары звароту прапануюць, каб на беларускай мове паведамлялі пра цягнікі, якія кіруюцца да і з Беларусі, прынамсі на львоўскім, кіеўскім, ковельскім і чарнігаўскім вакзалах. Петыцыю могуць падпісаць не толькі ўкраінцы, але і грамадзяне Беларусі і іншых краін.

 

Адноўлена 13.09.2015 08:04

Старажытны горад Ляхавічы

E-mail Друк PDF
Рэйтынг карыстачоў: / 2
ГоршыЛепшы 

Фот. Павел Булаты

Апошнія вандроўкі з мэтай апісання жыцця Беларусі ладзіліся амаль сто пяцьдзясят гадоў таму. Праводзілі іх нашы даследчыкі Адам Кіркор, Павал Шпілеўскі, Уладзіслаў Сыракомля і шмат хто іншы. Рабіліся такія даследаванні і на пачатку ХХ стагоддзя на хвалях нацыянальнага адраджэння. Аднак з тых часоў шмат чаго змянілася: адны эпохі прыходзілі на змену другім, не адзін віхор ваеннага ліхалецця прайшоў па зямлі, шмат што будавалася, перабудоўвалася, а штосьці і руйнавалася… Наш Край прыняў зусім іншае аблічча. І тут з’явілася патрэба такой вандроўкі, якая б магла дасканала адлюстраваць жыццё сучаснай Беларусі. А гэта насамрэч справа важная, і для нас карысная, бо не ўсе мы добра ведаем сваю зямлю і гісторыю свайго кута. Пачынаць трэба са свайго роднага месца – вёскі, мястэчка ці горада. У кожнага свой родны кут, для меня – гэта мястэчка Ляхавічы, па якому і запрашаю Вас зладзіць невялічкі шпацыр.

 

Адноўлена 29.06.2015 09:26