Thursday, Apr 27th

Last update:04:58:39 AM GMT

Зараз вы тут:

Петыцыя за выкарыстанне беларускай мовы замест расейскай ў кантактах Украіны з Беларуссю. Беларусы таксама могуць падпісаць

E-mail Друк PDF
Рэйтынг карыстачоў: / 6
ГоршыЛепшы 

Украіна павінна выкарыстоўваць у кантактах з Рэспублікай Беларусь не расейскую, але беларускую мову - петыцыю наступнага зместу апублікавалі на сайце Прэзідэнта Украіны. У прыватнасці, аўтары звароту прапануюць, каб на беларускай мове паведамлялі пра цягнікі, якія кіруюцца да і з Беларусі, прынамсі на львоўскім, кіеўскім, ковельскім і чарнігаўскім вакзалах. Петыцыю могуць падпісаць не толькі ўкраінцы, але і грамадзяне Беларусі і іншых краін.

 


"Беларусь - сяброўская краіна, якая змагаецца з моўна-культурнай дамінацыяй Расіі і абараняе сваё права на ўласную ідэнтычнасць. На жаль, насуперак волі шматлікіх беларусаў, беларуская мова падвяргаецца вялікаму ціску, а краіна - русіфікацыі. Тым не менш, нават у такіх умовах беларуская мова не толькі захавалася, але з'яўляецца першай дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь і паступова адраджаецца: павялічваецца колькасць беларускамоўных прадметаў у школах, усё больш людзей пасылае дзяцей у беларускамоўныя дзіцячыя сады і гэтак далей. "- чытаем ў петыцыі.

Петыцыю можна падпісаць на сайце Прэзідэнта Украіны па гэтай спасылцы:

https://petition.president.gov.ua/petition/3520

Для таго, каб петыцыя была разгледжаная Прэзідэнтам, неабходна сабраць 25.000 подпісаў на працягу 90 дзён з моманту яе стварэння. Петыцыя ўбачыла свет 7 верасня.

Гэта ўжо другая ініцыятыва па папулярызацыі беларускай мовы, звязаная з удзячнасцю беларускамоўным за іх падтрымку Украіны. У чэрвені на сайце "Порт Еўропа" запусцілі бясплатны е-курс беларускай мовы для украінцаў, на які кожны жадаючы можа запісацца па спасылцы: http://porteuropa.eu/ua/belarus/suspilstwo/2256-bezkosztownyj-e-kurs-biloruskoji-mowy "Шмат хто з украінцаў ужо нават забыўся, што існуе беларуская мова - прыгожая, цікавая і падобная ўкраінскай. І мы прапануем азнаёміцца з асновамі гэтай мовы ​​- з павагі да дружнага суседа і саміх сябе. "- чытаем на сайце.

Дарэчы, беларускую мову ў кантактах з Рэспублікай Беларусь актыўна выкарыстоўвае Польшча. У прыватнасці, сайты польскай амбасады ў Мінску, генконсульства ў Гродна і Брэсце і Польскага інстытута ў Мінску маюць польскую і беларускую моўныя версіі. У Польшчы знаходзяцца рэдакцыі беларускамоўных СМІ: Радыё Рацыя, тэлеканалу Белсат і газет "Ніва" і "Часопіс", штогод на Падляшшы арганізуе найбуйнейшы ў свеце фестываль незалежнай беларускамоўнай рок-музыкі "Басовішча". Акрамя гэтага, на Падляшшы ёсць беларускамоўныя школы, а ў некалькіх польскіх гмінах беларуская мова мае статус афіцыйнай мовы і ёю дублююцца шыльды з назвамі населеных пунктаў.

У той жа час афіцыйная вэб-старонка Пасольства Украіны ў Мінску не мае беларускай моўнай версіі - ёсць толькі ўкраінская і расейская. Сярод прапановаў, пазначаных у петыцыі - стварэнне беларускай моўнай версіі гэтай старонкі і заклік да ўкраінскіх прадпрымальнікаў, каб яны стваралі беларускамоўныя этыкеткі на таварах, якія ідуць на экспарт у Беларусь.

Іван Слюсарчук

 

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць