Wednesday, May 24th

Last update:04:58:39 AM GMT

Зараз вы тут:

Спачатку Украіна, пасля Беларусь. Партал “Порт Эўропа” змагаецца з візавым скандалам у польскіх консульствах

E-mail Друк PDF
Рэйтынг карыстачоў: / 7
ГоршыЛепшы 

Праблемы з атрыманнем польскай візы Шэнген, блакада польскіх консульстваў і неабходнасць адкрываць візу праз падазроных пасярэднікаў – гэта для ўкраінцаў і беларусаў звычайная справа. Наш партал "Порт Эўропа" вырашыў адсачыць гэтую сітуацыю ў траўні, калі на нашай польскамоўнай версіі мы ўпершыню публікавалі ліст-зварот беларускіх грамадзян, які падрабязна апісваюць, што дзяржаўная сістэма е- консульства проста не дзейнічае, заблакаваная хакерамі. Вось і запісацца праз гэту сістэму самастойна на польскую візу – проста немагчыма, трэба ісці да пасрэднікаў – хакераў, якія "дапамогуць" па аплаце 100-300 еўра.


Тады мы напісалі на гэтую тэму некалькі артыкулаў (усе на польскамоўнай версіі партала) і разаслалі іх польскім парламентарыям, журналістам і грамадскім арганізацыям. І гэта аказалася паспяховым: пра візавыя праблемы напісалі, спасылаючыся на porteuropa.eu, вядучыя польскія СМІ (у тым ліку Газета Выбарчая ), а па нашай просьбе некалькі дэпутатаў Сейма адправілі ў МЗС дэпутацкія запыты і запатрабавалі праяснення. МЗС не мог далей рабіць выгляд, што праблемы не існуе. "Так, мы пра гэта ведаем, але нічога не можам зрабіць" – казалі ў МЗС. "Аднак мы будзем уводзіць новыя сістэмы абароны, а наогул хочам адкрыць у Беларусі візавыя цэнтры. Яны выдатна працуюць ва Украіне, там праблем няма, таму хочам такі візавы аўтсорсінг увесці таксама ў Беларусі" – растлумачвала ў траўні- чэрвені МЗС Польшчы.

Вядома, мы разумелі, што гэтыя адказы – гэта проста казка для дзяцей. Як адзначыў Марэк Пажыцкі, ва Украіне, якую польскі МЗС ставіць у прыклад Беларусі, візавыя цэнтры не вырашылі праблем з візамі, наадварот – тут таксама ў пік сезону немагчыма запісацца ў сістэме е-консульства, асабліва ў Заходняй Украіне. Хоць, вядома, сітуацыя не такая драматычная, як у Беларусі.

Наш партал увесь час падкрэсліваў, што прычына візавага скандалу вельмі простая: МЗС не дае віз пяцігадовых ці іншых з тэрмінам дзеяння звыш аднаго года, нават калі чалавек мае добрую візавую гісторыю і згодна дзеючаму візаваму кодэксу Шэнгену мае на такую візу права. Замест таго польскія консульствы ўпарта даюць кароткатэрміновыя візы: на тыдзень, два тыдні, месяц, у лепшым выпадку толькі на год. Мы ведаем шмат людзей, якія ўжо пяты год атрымліваюць новую гадавую візу, хоць ужо даўно павінны атрымаць візу пяцігадовую. Менавіта такім чынам узнікаюць гэтыя чэргі. Прычына такіх паводзінаў – штучнае нарошчванне візавых статыстык. МЗС і консулы вымяралі "якасць" сваёй працы менавіта па колькасці выдадзеных віз. Каб паказаць сябе "лепшымі", яны мэтанакіравана давалі толькі кароткатэрміновыя візы. Такім чынам, адна і тая ж асоба павінна пастаянна прыходзіць у консульства за новай і новай месячнай або гадавой візай, у выніку чаго ствараюцца чэргі, аднак консулы і МЗС маглі горда заявіць: "вось мы такія ліберальныя для ўкраінцаў і беларусаў, таму што выдаем найбольш віз у Еўропе. У гэтым годзе гэта да мільёна".

Таму мы цвёрда звярталі ўвагу ў нашых далейшых артыкулах на тое, што адказы МЗС на дэпутацкія запыты і пытанні журналістаў не адпавядаюць рэчаіснасці, паколькі МЗС ніяк не ставілася ў іх да галоўнага пункта: чаму консулы не даюць украінцам і беларусам за станоўчай візавай гісторыяй пяцігадовых (або хоць двухгадовых) віз, а толькі гадавыя візы. Мы паведамілі дэпутатам Сейма пра тое, што, груба кажучы, МЗС іх падманвае, і папрасілі не прызнаваць гэтых адказаў здавальняючымі. У выніку парламентарыі Сойму (Марыя Зуба, Йяана Фабісяк, Анджэй Ажехоўскі і іншыя) аднавілі запыт, пытаючыся ўжо дакладна пра тое, чаму МЗС не адказала на да пытанне пра пяцігадовыя візы. Таксама мы прыцягвалі ўвагу да гэтага пытання, выкарыстоўваючы ўсе даступныя нам каналы – як аказалася (не першы раз), паспяхова.

Вось і ёсць вынік! У пачатку кастрычніка рэдактар парталу Порт Еўропа і журналіст "Дзеркала тижня. Україна" Якуб Логінаў атрымалі афіцыйны ліст ад дырэктара консульскага аддзела МЗС Польшчы, які публікуем ніжэй. У гэтым дакуменце гаворыцца, што МЗС згаджаецца з нашымі патрабаваннямі і даручае консулам, каб яны выдавалі грамадзянам Украіны доўгатэрміновыя візы ў Шэнген з тэрмінам дзеяння 2-5 гадоў. Як дэкларуе МЗС, міністэрства зменіць таксама крытэрыі ацэнкі працы консулаў згодна з заўвагамі нашага партала – ужо не будзе ацэньвацца толькі агульная колькасць выдадзеных віз, але тое, колькі выдадзена доўгатэрміновых віз, у тым ліку 2- і 5- гадовых.

Грамадзянаў Беларусі гэта датычыць у меншай меры, паколькі тут не такая лібэральная візавая ўгода з ЭЗ. Украіна працягвае інтэгравацца з Эўразвязам, таму там больш лібэральныя правілы, якія дазваляюць даваць больш доўгатэрмінавых віз. Аднак грамадзяне Беларусі таксама могуць падаваць заяўкі на візы прынамсі 2-гадовыя. Зрэшты, мы будзем патрэбаваць, каб пасля вырашэння візавых праблем ва Ўкраіне Польшча адкрыла свае консульства або візавы цэнтар у Чарнігаве з прызначеннем для грамадзян Беларусі.

Аднак ёсць яшчэ адзін важны пункт: згодна з дзеючым унутраным візавым заканадаўствам Польшчы, консул не мае права выдаць візу на больш працяглы тэрмін, чым той, на які просіць заяўнік. Калі людзі будуць прасіць візу на год, але маюць станоўчую візавую гісторыю і маюць права на 5-гадовую візу, консул не можа яе выдаць. Таму вельмі важна, як піша дырэктар консульскага аддзела МЗС, правесці ва Ўкраіне і Беларусі інфармацыйную кампанію, каб грамадзяне, якія маюць станоўчую візавую гісторы, падавалі цяпер заяўкі на 2- ці 5-гадовы тэрмін. "Нават калі запрашэнне выстаўлена на кароткі перыяд, але чалавек мае станоўчую візавую гісторыю, мы такую пяцігадовую візу цяпер выдадзім", – дэкларуе МЗС.

Першыя прыклады з канца лета і пачатку восені пацвярджаюць, што польскія консульствы сапраўды змянілі свой падыход і сталі выдаваць доўгатэрміновыя візы. Таму зараз вельмі важна распаўсюдзіць гэтую інфармацыю і паведаміць грамадскасці пра тое, каб у візавых анкетах людзі абавязкова прасілі візу мінімум на 2 гады. Таму вялікая просьба з нашага боку, каб вы разаслалі спасылку да гэтага тэксту сваім знаёмым, размясцілі яго на Фэйсбуку або Вконтакте – дэкларацыя аб тым, што консулы будуць выдаваць доўгатэрміновыя візы, ёсць у нас на паперы,  таму МЗС зараз ад гэтага не можа проста так адмовіцца. Калі гэта на практыцы не будзе дзейнічаць як трэба, наш партал будзе рэагаваць адпаведным чынам.

Ніжэй – скан дакумента, пра які ідзе гаворка. Усіх неабыякавых запрашаем таксама падтрымаць сайт "Эўропа бяз польскай візы", на якім мы пішам пра візавыя справы, і рэкамендуем розныя варыянты паездак у ЭЗ таксама з літоўскай, славацкай або венгерскай візай як альтэрнатывай для польскага Шэнгену.


 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць