Friday, Feb 24th

Last update:04:58:39 AM GMT

Зараз вы тут:

Бясплатны е-курс польскай мовы

E-mail Друк PDF
Рэйтынг карыстачоў: / 4
ГоршыЛепшы 

На закупы ў Беласток, на экскурсію ў Кракаў, а можа на вучобу альбо на працу ў Варшаву, Гданьск ці Вроцлаў? Прычын, чаму варта вывучаць польскую мову - шмат. Наш безкаштоўны е-курс польскай мовы вам у гэтым дапаможа, прынамсі не зашкодзіць – таму вам варта спрабаваць вывучыць асновы польскай мовы ці запісацца  з цікавасці. Увага - курс вядзецца на ўкраінскай мове.


Польскую мову варта ведаць нават у тым выпадку, калі вы проста застаецеся ў Беларусі і не падарожнічаце ў Польшчу. Ужо скончыліся тыя часы, калі дастаткова было ведаць толькі адну заходнюю замежную мову (англійскую або нямецкую) і вы – ужо нібыта адукаваны чалавек. У большасці краін Эўразвязу цяжка ўжо знайсці прэстыжную працу, калі вы ведаеце толькі ангельскую мову. Валоданне прынамсы дзьвума замежнымі мовамі - гэта ў Эўропе мінімум. Так рана ці позна будзе і ў Беларусі, таму варта загадзя падумаць пра сваю будучыню і акрамя ангельскай  (або нямецкай) вывучыць яшчэ другую замежную мову. Напрыклад польскую, якая падобная да беларускай і праз тое яе вывучыць нескладана.

Нарэшце, не пашкодзіць хаця б паспрабаваць. Наш курс - бясплатны, можаце запісацца, атрымліваць па электроннай пошце бясплатныя матэрыялы, а калі не спадабаецца або перахочаце вывучаць польскую - проста адмоўцеся. Ёсць толькі адна ўмова: запісваючыся на наш е-курс, вы даеце нам згоду на атрыманне нашага нюслетера. Акрамя самога курсу, будзеце атрымліваць (бясплатна) навіны з нашага партала www.porteuropa.eu, у тым ліку і камерцыйныя. Менавіта таму мы можам не прымаць плату за наш курс (гэтым спосабам мы павялічваем колькасць наведвальнікаў партала). Зрэшты, з нюслетера можна ў кожны момант адпісацца і надалей здабываць урокі з нашага курса. На канцы кожнага e-майлу  з'яўляецца "спасылка адмовы", якая аўтаматычна выдаляе ваш  адрас з сістэмы. Дастаткова клікнуць ў "Rezygnacja z mailingu. Kliknij ten link" і гатова.

Наш е-курс адрозніваецца ад класічных метадаў навучання польскай мовы. Аўтар курсу, польскі карэспандэнт "Дзеркала тижня. Україна" Якуб Логінаў, выкарыстаў у ім аўтарскі метад, дзякуючы якому ён сам калісьці вывучыў украінскую і беларускую мовы на працягу ўсяго 4 месяцаў. Як гэта магчыма? Рэцэпт просты: паколькі да 65% польскіх слоў - падобныя да беларускіх і ўкраінскіх, дастаткова вывучаць толькі тыя, якія адрозніваюцца. Акрамя таго, на курсе мы выкарыстоўвалі яшчэ некалькі цікавых метадаў, дзякуючы якім вы вельмі хутка авалодаеце мовай заходніх суседзяў.

Акрамя самых урокаў, у кожным e-майлу мы падаем карысную і цікавую інфармацыю аб Польшчы, парады як купіць польскую кніжку або е-кніжку ў Інтэрнэце, як танна падарожнічаць і начавацца у Польшчы і шмат іншага. Асобны матэрыял будзе прысвечаны найчасцейшым памылкам, якія робяць у польскай мове тыя беларусы, якія ўжо “добра”  ведаюць польскую і падкажам, як з гэтым змагацца і ўдасканальваць сваю мову.

Курс складаецца з заняткаў, якія будуць аўтаматычна адпраўленыя на ваш адрас кожныя 3-4 дні.

Запісацца можна тут: http://porteuropa.eu/ua/poland/suspilstvo/2137-bezkosztownyj-e-kurs-polskoji-mowy

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць